Пасля ператрусаў на вуліцы Чыгуначнай трое мужчын атрымалі «суткі» за святкаванне дня нараджэння ў двары

11 снежня ў доме на сталічнай вуліцы Чыгуначнай, 44 прайшлі ператрусы ў кватэрах. Высветлілася, што там затрымалі шэсць чалавек. Траіх з іх, у тым ліку гісторыка Андрэй Мацука, учора судзілі.

Андрэй Мацук. Фота TUT.BY

Андрэй Мацук. Фота TUT.BY

Гісторык Мікалай Волкаў апублікаваў пост, у якім распавёў, што 11 снежня на чыгуначнай, 44 затрымалі шасцярых мужчын, сярод якіх быў гісторык і калега Волкава — Андрэй Мацук.

Па словах Волкава, піша TUT.BY, у панядзелак прайшоў суд над трыма з затрыманых, мужчын асудзілі па артыкуле 23.34 КаАП і далі па 15 сутак.

Гісторык распавёў, што людзей судзілі за святкаванне дня нараджэння Андрэя Мацука ў тым жа двары на чыгуначнай, 44 у пятніцу, 4 снежня. Там гісторык і суседзі елі тарты з выявай герба «Пагоня». Суд палічыў гэта несанкцыянаваным мерапрыемствам.

Раней Мацука ўжо затрымлівалі, ён быў асуджаны на 13 сутак па артыкуле 23.34 КаАП.

Андрэй Мацук — адзін з самых аўтарытэтных беларускіх спецыялістаў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага 18-га стагоддзя.