Праваабаронцы прызналі палітвязнямі «рэйкавых партызанаў» з Бабруйска
Гэта Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Ігар Казлоў, Павел Нікіценка і Сяргей Кірыковіч, паведамляюць праваабаронцы.
![img_2815_logo_1.jpg img_2815_logo_1.jpg](/img/v1/images/img_2815_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ермаловіч, Мінкевіч і Казлоў — «рэйкавыя партызаны» з Бабруйска, асуджаныя за спальванне ціра вайсковай часці ўнутраных войскаў, усталяванне муляжоў мін на рэйках чыгуначных шляхоў і каля кіёска «Табакерка», абразе Лукашэнкі. Ім прысудзілі 16, 15 і 14 гадоў адпаведна.
Нікіценка і Кірыковіч асуджаныя на 4,5 года калоніі.
На сёння ў Беларусі налічваецца 1311 палітвязняў, якіх прызнала праваабарончая супольнасць. Агульная колькасць беларусаў, асуджаных або абвінавачаных па палітычных справах, у некалькі разоў большая.