Праваслаўныя вернікі адзначаюць Раство Прасвятой Багародзіцы

21 верасня праваслаўныя хрысціяне адзначаюць адно з дванаццаці вялікіх царкоўных святаў — Дзень Раства Прасвятой Багародзіцы. Гэты дзень арганічна ўвайшоў у цыкл Новага Царкоўнага года.



5725.jpg

Клірык Свята-Уладзімірскай царквы, што ў Гародні, святар Андрэй Яварэц кажа, чаму хрысціяне як родную маці шануюць Багародзіцу.

— Мы ў сваіх сямейных адносінах ведаем, што звярнуцца да маці значна прасцей, чым да бацькі. Нейкая мяккасць, нейкае замілаванне, нейкая асаблівая спагада зыходзіць ад ліку Божай Маці, таму для царквы, якая шанавала Багародзіцу, выбудаваць храм у яе гонар было зусім здаровай, нармальнай працай. Мы бачым, што ў Беларусі храмаў у гонар Божай Маці, як і ў гонар яе нараджэння, так і ў гонар яе спачыну, даволі шмат.

Трапар на свята тлумачыць, чаму свята радаснае і светлае: “Нараджэнне Тваё, Багародзіца Дзева, радасць абвясціла ўсяму свету, бо з Цябе ўзышло Сонца праведнасці, Хрыстос Бог наш”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя