Раманоўская пра Акрэсціна: «Хацелася б пазбегнуць. Але ў нашай краіне гэта ўжо не лічыцца чымсьці незвычайным»
Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская параўнала мірных дэманстрантаў і сілавікоў і распавяла ютуб-каналу «Жизнь-малина» пра палітыку і барацьбу дабра са злом.
— Цябе страшыць магчымасць патрапіць на суткі?
— Вядома, гэтага хацелася б пазбегнуць. Але ў нашай краіне гэта ўжо не лічыцца чымсьці незвычайным. Гэта ўспрымаецца як нешта паўсядзённае. Вядома, не хацелася б.
Не магу сказаць, што проста вельмі баюся, хоць не ведаю, ці працягваюцца тыя гісторыі, якія першапачаткова былі. Людзей адтуль выносілі. Каму захочацца на суткі?
— Спорт па-за палітыкай?
— Мне здаецца, няма ні адной сферы дзейнасці, якая па-за палітыкай. Як бы нам гэтага ні хацелася. Чым бы ты ні займаўся, ты ў любым выпадку жывеш у краіне, ты — частка грамадства. Ніхто не кажа пра якія-небудзь глыбокія веды ў гэтай сферы. Але, улічваючы нашы абставіны, глыбокіх ведаў і не патрабуецца, каб бачыць відавочныя рэчы. Нават не магу назваць усё, што цяпер адбываецца, палітыкай.
— Гэта пазначаная табой у сацыяльных сетках барацьба дабра са злом?
— Нешта накшталт. Прычым цікава, што я тады, калі я казала гэта, у мяне яшчэ не было ніякай карцінкі ў галаве. А потым і напраўду атрымалася так, што людзі, якія выходзяць на мірныя пратэсты ўсё ў белым, з адкрытымі тварамі. А процілеглы бок — спрэс у чорным. Гэта проста ілюстрацыя фразы, — сказала Раманоўская.
Паводле TRIBUNA.COM