Затрыманых маці ў Жодзіне выпусцілі з суда — і зноў затрымалі
Дзяўчатам паведамілі, што на іх складзеныя новыя пратаколы.

Фота www.the-village.me
Сёння, 2 кастрычніка, у гарадскім судзе Жодзіна разгледзелі справы затрыманых гараджанак Алены Мельнік і Анастасіі Крот. А таксама затрыманай яшчэ раней Ірыны Кажух, паведамляе ex-press.by
Дзяўчат даставілі ў гарадскі суд, дзе яшчэ да пачатку працэсу да іх падышоў міліцыянт па прозвішчы Попчын. Ён абвясціў, што пасля суда ўсе яны зноў паедуць у ізалятар часовага затрымання ГАУС, бо на іх складзеныя новыя пратаколы.
Кожную з дзяўчат абвінавацілі паводле артыкулу 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Анастасіі Крот суд прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў 10 базавых велічынь, справу Алены Мельнік і Ірыны кажух адправілі на дапрацоўку.
Каля суда іх чакалі міліцыянты — і дзяўчат зноў затрымалі. Алену і Насту па двое сутак чакалі іх дзеці. Цяпер жа ў іх зноў пачаліся 72 гадзіны затрымання. Такая ж мера прыменена да Ірыны Кажух.