Расійская прапаганда заявіла, што бацька Пуціна загінуў у Другой сусветнай. Раней тое ж казалі пра Лукашэнку

На расійскім «Першым канале» выпусцілі сюжэт, у якім гаворыцца, што Пуцін-старэйшы загінуў у баях за Неўскі пятачок, гэта значыць, у перыяд з 1941 па 1943 год. Пры гэтым вядома, што кіраўнік Крамля нарадзіўся толькі ў 1952 годзе.

ppgnd_in_00358.jpg

Журналісты федэральнага «Першага канала» выпусцілі сюжэт, у якім сказана, што бацька прэзідэнта РФ Уладзімір Пуцін-старэйшы загінуў у баях за Неўскі пятачок, гэта значыць за дзесяць гадоў да нараджэння свайго сына.

У сюжэце, прысвечаным адкрыццю Міжнароднага форуму ў Гатчыне, бягучым радком было пазначана: «Пра гэта заяўляў і прэзідэнт Уладзімір Пуцін, чый бацька загінуў на Неўскім пятачку, прарываючы варожае кальцо».

Неўскі пятачок — гэта ўмоўнае абазначэнне плацдарма на левым беразе Нявы, які ўтрымліваўся савецкімі войскамі Ленінградскага фронту ў 1941-1943 гадах у ходзе бітвы за Ленінград.

Бацька Уладзіміра Пуціна — Уладзімір Спірыдонавіч Пуцін-старэйшы — сапраўды ваяваў падчас Другой сусветнай вайны і быў удзельнікам бітвы за Неўскі пятачок. Там ён у лістападзе 1941 года атрымаў цяжкае асколачнае раненне ў галёнку, аднак не памёр. Ён памёр у 1999 годзе ва ўзросце 88 гадоў.

Цікава, што колькі гадоў таму Лукашэнка таксама заяўляў, што яго бацька загінуў на фронце. Пры гэтым сам Лукашэнка нарадзіўся ў 1954 годзе.

Паводле SOTA.