Салігорскія шахцёры выйшлі на плошчу

18 жніўня салігорскія шахцёры збіраліся на цэнтральнай плошчы горада, піша tut.by. Плануецца, што на ёй будзе прысутнічаць генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Іван Галаваты. Прыехала ў Салігорск і прадстаўнік аб'яднанага штаба Марыя Калеснікава.

soligorsk_20200818_shuk_004_img_0850.jpg


Пра тое, што цяпер адбываецца на рудніках "Беларуськалія", паступае супярэчлівая інфармацыя. Хтосьці кажа, што руда з шахт больш не паступае — і пацвярджае свае словы відэа і фота. Іншыя паведамляюць, што ўсё працуе штатна.
Тым часам на прадпрыемстве вядуць збор подпісаў за ўдзел у страйку.
Сёння на цэнтральнай плошчы горада яны планавалі абмеркаваць агульныя патрабаванні і працягнуць збор подпісаў за ўдзел у забастоўцы.

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY


Пасля 15 гадзін на цэнтральнай плошчы Салігорску сабраліся некалькі тысяч чалавек. Абсалютная большасць — менавіта работнікі "Беларуськалія". Гэта высветлілася, калі Марыя Калеснікава папрасіла падняць рукі, хто сюды прыйшоў з прадпрыемства.
Прадстаўніца незалежнага прафзвязу яшчэ раз узгадала пра тое, што адбывалася ў Беларусі на мінулым тыдні.
— Гэтыя ўказы (аб прымяненні сілы) распальваюць вайны. З-за гэтых указаў гінуць людзі. Мы дайшлі да мяжы. Мы ўсе павінны нешта страціць, каб набыць. Важна стаяць да канца — і мы пераможам! — яе праводзілі са сцэны гучнымі апладысментамі.
Наступным узяў слова сустаршыня страйкаму Сяргей Шыза.
Ён зачытаў пратакол страйкаму і распавёў аб тым, як будуць весці страйк, якая афіцыйна пачынаецца 19 жніўня.

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY


Па словах сустаршыні, пачынаючы з 19 жніўня кожны дзень у 9 гадзін на цэнтральнай плошчы будзе збор тых, хто падтрымлівае страйк.
Стачкамы кожнага рудаўпраўлення будуць весці ўлік тых, хто выйшаў на страйк.
— Усе перамовы з забастоўшчыкамі — толькі праз стачачны камітэты, — заявіў ён.
— Галаватага сюды! — патрабавалі ўдзельнікі сходу.

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY


Замест яго на сцэну выйшаў прэс-сакратар стачачнага камітэта, які абвясціў, што хутка прыедзе Марыя Калеснікава.
— А вось і яна!
Марыю сустрэлі апладысментамі і воклічамі "Малайчына!».

Паводле tut.by