СБУ заявіла, што завербаваны беларускімі спецслужбамі ўкраінец планаваў тэракт

Служба бяспекі Украіна заявіла, што затрымала грамадзяніна Украіны, жыхара Кіева, які быў завербаваны «прадстаўнікамі адной з беларускіх дзяржструктур». Ён мусіў зладзіць ва ўкраінскай сталіцы тэракту.

sbu_2.jpg

Паводле СБУ, затрыманне адбылося падчас спробы ўкраінца падпаліць аўтамабіль каля будынку адной са сталічных грамадскіх арганізацый, піша Свабода.

Падчас следча-аператыўных дзеянняў СБУ вызначыла, што затрыманы таксама займаўся запалохваннем прадстаўнікоў СМІ і замежных грамадзян. Для гэтага ён наносіў надпісы з пагрозамі і правакацыйнымі выразамі каля іх жытла і паведамляў пра псеўдамінаванні. Апроч таго, па версіі следчых СБУ, мужчына датычны да арганізацыі несанкцыянаваных мітынгаў каля замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў.

«Паводле папярэдніх звестак, дзеянні варожага агента былі накіраваныя на расхістванне ўнутрыпалітычнай сітуацыі ва Украіне і дыскрэдытацыю Украіны перад краінамі ЕС і грамадзянамі Беларусі», — адзначылі ў СБУ.

СБУ распаўсюдзіла відэазапіс, дзе затрыманы прызнаецца, што атрымаў за ажыццяўленне заданняў 100 тысяч, але не ўдакладніў, у якой валюце. Ён таксама паведаміў, што рыхтаваў правакацыі з піратэхнікай каля беларускай і польскай амбасады ў Кіеве.