Сцягі на пралукашэнкаўскім мітынгу ў Мінску: расійскія, «георгіеўскіе», камуністычныя

А таксама дзяржаўныя, але не зусім.

photo_2020_08_16_13_05_44.jpg

У нядзелю 16 жніўня адбываецца мітынг прыхільнікаў Лукашэнкі ў Мінску на плошчы Незалежнасці. Па сведчаннях карыстальнікаў сацсетак і тэлеграм-каналаў, сімволіка, якая там выкарыстоўваецца, у асноўным чырвона-зялёная. Але адзначаюцца і іншыя сцягі
Некалькі чалавек трымалі дзяржаўны сцяг дагары нагамі. Што гэта — прыкрая памылка ці адмысловая дыверсія — невядома. Побач можна заўважыць расійскі трыкалор.

photo_2020_08_16_13_38_03.jpg


Камуністычныя сцягі таксама засвяціліся на мітынгу.

photo_2020_08_16_13_46_54.jpg


Шмат прысутных карыстаюцца чорна-памаранчавымі сцягамі ў колерах георгіеўскай стужкі.