«І фюрэр крычаў, ад запала ўвесь бледны...» Пра што казаў Лукашэнка на мітынгу
16 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску адбыўся сход прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Публікуем вытрымкі з выступу Лукашэнкі.
Аляксандр Лукашэнка выступіў перад людзьмі, якіх, па шматлікіх сведчаннях, у прымусовым парадку звезлі на плошчу Незалежнасці ў Мінску з розных рэгіёнаў краіны. Лукашэнка выказаў шкадаванне з нагоды "крывавага" развалу СССР. Што яшчэ ён казаў?
"Дарагія сябры, я паклікаў вас сюды не для таго, каб вы мяне абаранілі, хаця не без гэтага. Вы прыехалі сюды, каб упершыню за чвэрць стагоддзя мы змаглі абараніць сваю краіну, свае сем'і, сваіх сясцёр, сваіх жонак і дзяцей".
"Танкі і самалёты ў 15 хвілінах лета ад нашых межаў. Натаўскія войскі ляскаюць гусеніцамі у нашых дзврэй. Літва, Латвія, Польшча і, на жаль, наша родная Украіна і яе кіраўніцтва загадваюць правесці нам новыя выбары. Калі толькі мы пойдзем на саступкі ім - мы сарвемся ў штопар".
"Мы пабудавалі з вамі, пры ўсіх складанасцях, пры ўсіх недахопах, прыгажуню-краіну. Каму вы яе вырашылі аддаць? Калі хто-небудзь хоча аддаць краіну, нават калі я буду мёртвым, я гэтага не дазволю".
"Апаненты падштурхоўваюць краіну да сілавога супрацьстаяння".
"Не ўлада спарадзіла жорсткасць на масавых акцыях"
"Вы хочаце рэформаў? Заўтра пачнем!"
Развітваючыся з удзельнікамі свайго мітынга, Лукашэнка сказаў, што «ўпершыню ў жыцці становіцца на калені» перад імі. Але пасля з’явілася відэа — аказалася, што ён казаў гэта стоячы.
Пасля заканчэння Лукашэнка імкліва пакінуў месца мітынгу.
Паводле interfax.com
Анлайн НЧ з праўладнага мітынгу чытайце тут: