29 снежня Севярынец правядзе аўтограф-сесію ў падтрымку ТБМ
Прыходзьце на сядзібу ТБМ, падтрымайце годную справу!
У пятніцу, 29 снежня, у Мінску на сядзібе ТБМ (Румянцава, 13, метро "Плошча Перамогі") з 17.00 да 18.30 Павел Севярынец правядзе аўтограф-сесію ў падтрымку Таварыства беларускай мовы.
Частка грошай ад продажу кнігаў будзе ахвяраваная на падтрымку ТБМ. Зараз ТБМ мае асаблівую патрэбу ў нашай салідарнасці!
Можна будзе прынесьці на подпіс альбо набыць кнігі:
- "Беларусалім. Золак" (у цвёрдай ці мяккай вокладцы)- "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917-2017"- "Сто асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі"- "Беларуская хрысціянская азбука"- "Люблю Беларусь"
bchd.info