Сілавікі затрымалі за пратэсты дырэктара сеткі крамаў «Мацярык»

Дырэктар сеткі будаўнічых крамаў «Мацярык» Аляксандр Аполька затрыманы за ўдзел у пратэстах. Відэа з ім з'явілася ў набліжаным да сілавікоў тэлеграм-канале.

Аляксандр Аполька

Аляксандр Аполька

На запісе мужчына кажа, што затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Яго прымушаюць назваць памер заработнай платы.

Сілавікі называюць затрыманага «незадаволеным буржуем» і пагражаюць адказнасцю «па ўсёй строгасці».

Падрабязнасцяў затрымання Аполькі больш не прыводзіцца.

«Мацярык» — гэта сетка будаўнічых гіпермаркетаў фармату DIY (Do It Yourself, Зрабі Гэта Сам), якая складаецца з пяці крам у чатырох гарадах Беларусі.