Сяргей Ціханоўскі пазнаў царкву на паштоўцы і сказаў, што дашле яе дзецям

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі даслаў ліст на волю, датаваны 26 студзеня.

cikhanouski.jpg

Сяргей Ціханоўскі пазнаў царкву, адлюстраваную на паштоўцы ад беларускі, і распавёў, што яны з сям’ёй жылі каля яе, распавядаюць праваабаронцы.

«А паштоўка наогул суперская! Адпраўлю дзецям. Гэтая царква — зусім каля нашага дома ў Мінску. Мы з дзецьмі хадзілі ў тую, што меншая, справага боку. Гэтая вялікая, як музей. Кажуць, ёсць канал, дзе толькі мае навіны пішуць. Там і вершы ёсць.

Ну як я тут? Як і раней. Сяджу адзін. Так што прывітанне суседзям перадаць не магу — няма ў мяне іх. А вось вы ўсім знаёмым ад мяне перадавайце».

Сяргея Ціханоўскага асудзілі 14 снежня да 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Дасылаць Сяргею лісты і паштоўкі можна на адрас: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А