Севярынца вылікалі ў суд sms на 10 сакавіка

Сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэння партыі Беларускай хрысціянскай дэмаратыі Павел Севярынец атрымаў СМС з канцылярыі суда Цэнтральнага раёна Мінску, дзе яго «уведомили о явке» на разгляд адміністрацыйнай справы, датычнай прадпрымальніцкага мітынгу 22 лютага.



7f98db19_720f_4527_ac6f_b77a6b10f0c8_w640_r1_s_cx0_cy8_cw93.jpg

«Чаму выклікаюць менавіта 10 сакавіка — зразумела, — пракамэнтаваў выклік у суд прэсавай службе БХД Павал Севярынец. — На 10 сакавіка прызначанае чарговае пасяджэнне Камітэту выратавання прадпрымальніцтва. Відавочна, што ўлады вельмі турбуе пратэстная вулічная хваля, і яе хочуць любым спосабам пагасіць».

Два дні таму палітык атрымаў праз пошту копію пратакола, складзенага на яго «як на аднаго з арганізатараў» прадпрымальніцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы 22 сакавіка.

Суд Цэнтральнага раёну Менску разгледзіць справу Севярынца 10 сакавіка а 10-й гадзіне раніцы.

www.svaboda.org