Сёння Марыю Калеснікаву здымала група дзяржаўнага тэлебачання
Пра гэта распавяла прэс-служба Віктара Бабарыкі. Адзначаецца таксама, што Марыя згоды на здымкі не давала.
![755978166459138_1_1.jpg 755978166459138_1_1.jpg](/img/v1/images/755978166459138_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння палітзняволеную Марыю Калеснікаву здымала здымачная група дзяржаўнага тэлебачання. Пры гэтым згоды на гэта Марыя не давала. Дзе, пры якіх абставінах і з якой мэтай адбыўся працэс здымкі, не паведамляецца.
Марыю Калеснікаву затрымалі 7 верасня. Яе абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
ч. 3 арт. 361
(«Заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі»);
арт. 357 («Змова з мэтай
захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»);
арт. 361-1 («Стварэнне
экстрэмісцкага фарміравання і кіраванне ім»).
Марыі Калеснікавай пагражае да 12 гадоў турмы, зараз яна знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.