СК прыпыніў праверку па катаваннях на Акрэсціна
Цэнтральны апарат Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь прыпыніў праверку па катаваннях у ЦІП. Гэта вынікае з адказу, які падпісаны следчым старшым лейтэнантам юстыцыі Крышталёвым В.Н., паведамляе Правовая инициатива.

Следчы Крышталёў паведамляе, што па заявах і паведамленнях пра здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да асоб, якія ўтрымліваліся ў ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама, прызначаны больш за 700 экспертыз, вынікі якіх маюць істотнае значэнне. Між тым, пакольку больш за 200 экспертных даследаванняў не завершаны, прыняць экспертнае рашэнне не магчыма. Таму Цэнтральны апарат СК прыпыняе правядзенне праверкі.
Праваабаронцы здзіўляюцца, што перашкаджае СК распачаць крымінальную справу па катаванням?