СК завёў крымінальную справу супраць чацвярых удзельнікаў акцыі 6 верасня

Пасля акцыі пратэсту, якая прайшла ў Мінску 6 верасня, Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

photo_2020_09_11_13_42_13.jpg


У сваім телеграм-канале СК паведамляе, што па факце арганізацыі і актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 6 верасня ў цэнтральнай частцы горада Мінска, «спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, а таксама пацягнуўшых за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту, устаноў і арганізацый», распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК.
Падазраванымі ў здзяйсненні вышэйпаказанага злачынства прызнана чацвёра грамадзян ва ўзросце ад 18 да 32 гадоў. Акрамя гэтага, 18-гадовая дзяўчына ў сувязі з пашкоджаннем спецыяльнага сродку шляхам нанясення балончыкамі з лакафарбавым рэчывам надпісаў прызнаная падазраванай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "Хуліганства".
"Усе відэаматэрыялы, размешчаныя ў Інтэрнэце, далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы і ў дадзены момант вывучаюцца следчымі. Варта адзначыць, што ў выніку спынення транспартнага руху камунальнаму прадпрыемству прычыненая шкода на агульную суму больш за 30 тысяч рублёў", — гаворыцца ў паведамленні.
spring96.org