Скандынаўскія краіны вырашылі спыніць фінансаванне ЕГУ

Скандынаўскія краіны спыняюць фінансаванне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Пра гэта паведамляе Паўночны савет — савет міністраў замежных спраў краін Скандынавіі і Балтыі.

Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org


Такое рашэнне было прынятае ў сувязі з рэструктурызацыяй бюджэту з мэтай вызваліць сродкі для працы па інтэграцыі бежанцаў і мігрантаў. Падкрэсліваецца, што рашэнне грунтуецца на выніках працэсу, у якім прадметам абмеркавання былі роля і стратэгія ЕГУ.
"Наша ніва"  адзначае, што рашэнне можа быць таксама звязана з шэрагам скандалаў унутры ўніверсітэта (у прыватнасці, з прызначэннем рэктарам Дэвіда Поліка, а прэзідэнтам — Анатоля Міхайлава). Вядома, што нядаўна Паўночны савет замаўляў аўдыт фінансавай дзейнасці ЕГУ, былі выяўленыя магчымыя злоўжыванні з боку цяперашняй адміністрацыі.
Скандынаўскія краіны, разам з Еўракамісіяй, былі сярод галоўных фундатараў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Паводле euroradio.fm