ЕГУ — найбольш канкурэнтаздольны прыватны ўніверсітэт Літвы
У адказ на звесткі аб спыненні фінансавання з боку скандынаўскіх краін-фундатараў на сайце ЕГУ з'явілася інфармацыя аб тым, што ўніверсітэт з'яўляецца лепшай прыватнай ВНУ Літвы.
У 2016 годзе
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільні заняў трэцяе месца сярод
шасці прыватных універсітэтаў Літвы. Пра гэта паведамляе часопіс Reitingai,
рэдакцыя якога штогод праводзіць ацэнку навучальных устаноў Літоўскай
Рэспублікі.
Пры складанні рэйтынгу ўніверсітэтаў Літвы эксперты часопіса Reitingai праводзяць ацэнку 65 разнастайных параметраў дзейнасці вышэйшых навучальных устаноў, якія можна аб’яднаць у 7 буйнейшых крытэраў. Па выніках агульнага падліку балаў ЕГУ заняў трэцяе месца сярод 6 прыватных універсітэтаў Літвы.
У гэтым годзе ЕГУ быў прызнаны лепшым прыватным універсітэтам Літвы па шэрагу крытэрыяў. У першую чаргу, высокую адзнаку атрымалі навуковыя і мастацкія дасягенні супольнасці выкладчыкаў беларускага ўніверсітэта ў Вільні. ЕГУ гэтаксама з’яўляецца лепшым прыватным універсітэтам Літвы з конту гледжання акадэмічнага персанала, то бок наяўнасці значнай колькасці маладых выкладчыкаў і выкладчыкаў з доктарскімі ступенямі, а таксама найлепшыя працэнтныя суадносіны паміж «выкладчык-студэнт».
Апроч гэтага, ЕГУ знаходзіцца на першым месцы сярод прыватных універсітэтаў Літвы у галіне «канкурэнтаздольнасць у міжнароднай адукацыйнай прасторы».
Ужо чацверты год запар ЕГУ прымае ўдзел у нацыянальным рэйтынге ўніверсітэтаў Літвы.