Скульптар Генік Лойка будзе судзіцца з дзяржавай за мову

Вядомы беларускі скульптар і грамадскі дзеяч Генік Лойка будзе судзіцца з дзяржавай за мову. Ён ужо атрымаў дзве судовыя позвы з суда Цэнтральнага раёна сталіцы.



henik_loika.jpg

Разгляд першай справы прызначаны на 10 красавіка, другой — на наступны дзень. Абедзве справы датычаць сітуацый, калі чыноўнікі не адказваюць на дзяржаўнай мове звароту:

— Часам такія чыноўнікі не гавораць пра тое, што не валодаюць мовай, але тым не менш не карыстаюцца, валодаюць, але не карыстаюцца. Таму сказаў, што я, як грамадзянін, валодаю другой дзяржаўнай мовай і патрабую, каб са мной дзяржава размаўляла на дзяржаўнай мове, адной з дзвюх — гэта значыць на беларускай. Яны ж выбіраюць расейскую, хаця па законе нельга, каб адна мова пераважала другую.

Першы працэс — супраць дзяжурнага афіцэра КДБ Сяргея Кайдунова, які не валодае дзяржаўнай мовай, а ягонае кіраўніцтва гэтага “не заўважае”.

Другі працэс — супраць Белінвестбанку, які спярша абяцаў даць Гэніку Лойку дамову на беларускай мове, а потым перадумаў. Справы будзе разглядаць суддзя Алена Сямак.

Беларускае Радыё Рацыя