СМІ: следам за кадэтамі звольнілі і дырэктара вучэльні
16-гадовыя кадэты з вучэльні пад Баранавічамі, якія сфатаграфаваліся ў майках з "Пагоняй", звольненыя ўсе ўчатырох.
Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на грамадскага актывіста Мікіту Броўку. "Верагоднасьць праўдзівасці інфы — 99 %", — напісаў Броўка ў Facebook.
Па яго словах, звольнены таксама і дырэктар вучэльні Аляксандр Калько, які меў вялікі аўтарытэт сярод кадэтаў. Як адзначае Радыё "Свабода", у другой палове дня 17 кастрычніка тэлефон дырэктара не адказваў. Яшчэ раніцай ён размаўляў з журналістам.
Маладыя людзі таксама недасяжныя ні праз тэлефонную сувязь, ні ў інтэрнэце.