Стабільнасць аказалася настолькі стабільная, што яе не змыла дажджом
Хлусня ў тэлевізары супраць сапраўднага дажджу з ветрам наогул не дапамагае, піша аўтар тэлеграм-канала «Лісты да дачкі». А што беларуская стабільнасць будзе рабіць, калі здарыцца сапраўдная непрыемнасць?
![_cihi_pratest___sakavik_2021__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__9__logo__2__logo.jpg _cihi_pratest___sakavik_2021__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__9__logo__2__logo.jpg](/img/v1/images/_cihi_pratest___sakavik_2021__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__9__logo__2__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1721723873&w=528)
Увесь тыдзень я назіраў за тым, як сведкі стабільнасці радуюцца таму, што стабільнасць у іх выжыла, — і кожны дзень маё здзіўленне ўсё больш узрастала.
Трэнд задаў, вядома, кіраўнік адміністрацыі Круты, які сказаў, што ўраган у Гомельскай вобласці быў выпрабаваннем стабільнасці на трываласць. Нібыта ўраган паказаў, што сістэма, якую сёй-той ствараў трыццаць гадоў «усё ж такі вытрымала і выстаяла». «Сістэма выстаяла — і ніякіх крытычных наступстваў не адбылося».
Карацей, стабільнасць аказалася настолькі стабільная, што яе не змыла дажджом. Ну гэта значыць, я маю на ўвазе, што гэта ж было не падзенне астэроіда і не землятрус магутнасцю ў дзесяць балаў. Не Гадзіла выйшаў на бітву з Кінг-Конгам. Гэта быў проста дождж з моцным ветрам.
Але сведкі стабільнасцірадуюцца так, як быццам яны адбілі нашэсце марсіянскіх трыножнікаў. І гэта ўжо нават непрыстойна з іх боку — аж да такой ступені не верыць у сваю ўласную стабільнасць.
А можа не так ужо дзіўна. Вось як ні круці, а супраць дажджу з ветрам стабільнасць аказалася слабаватая. І сведкі стабільнасці гэта ведаюць. А мы з табой нават ведаем, чаму.
Глядзіце таксама
![Рэпрэсіі дайшлі да дзяцей: судзяць падлеткаў за кінутую ў "вечны агонь" сурвэтку Жанчыны, старыя і дзеці: класічны набор ворагаў стабільнасці](/img/v1/images/_dzeci___sport___aktyunasc___momant__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Але, мабыць, справа была не толькі ў адсутнасці вышэйстаячага імпульсу. Таму што, нават атрымаўшы вышэйстаячы імпульс, яны «цалкам аднаўлялі падачу электраэнергіі» разы тры ці чатыры. І як я падазраю, яшчэ не адзін раз адновяць. Таму што хлусіць сведкі стабільнасці навучыліся — а праверыць няма каму.
Таму што хлусня вельмі добра дапамагае адбіваць уварванне ўяўнага суперніка ў тэлевізары. А супраць сапраўднага дажджу з ветрам наогул не дапамагае.
Карацей, калі стабільнасць ледзь не змыла дажджом, то са стабільнасцю нешта відавочна не так.
Вось што яна будзе рабіць, калі здарыцца сапраўдная непрыемнасць, а не вецер з дажджом і не ўварванне ўяўнага суперніка? А я насамрэч ведаю, што яна будзе рабіць.
Спачатку, у адсутнасць вышэйстаячага імпульсу, сведкі стабільнасці будуць рабіць выгляд, што ніякай непрыемнасці не здарылася. Рапс у іх будзе каласіцца, уяўны праціўнік у тэлевізары залівацца крывавымі слязьмі, а ўдзячныя грамадзяне будуць дзякаваць за стабільнасць.
Потым сведкі стабільнасці атрымаюць вышэйстаячы імпульс — і стабільнасць адразу будзе прыведзеная ў стан падвышанай мабілізаванасці. У тэлевізары… Лепшыя сілы стабільнасці будуць кінутыя на ліквідацыю наступстваў непрыемнасці. У тэлевізары… Рапс будзе каласіцца, уяўны праціўнік залівацца крывавымі слязьмі, а ўдзячныя грамадзяне будуць дзякаваць за стабільнасць.
Глядзіце таксама
![Вызваленне палітвязняў: Што гэта было? «Сведкі стабільнасці прывыклі да генацыду беларускага народа, а не да актаў гуманізму»](/img/v1/images/_belarus_minsk_hrafici_ljuty_2024_fota_novy_czas_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1720255375&w=660)
Потым сведкі стабільнасці вышэйшага і сярэдняга звяна распачнуць эфектыўныя і зладжаныя дзеянні па пераадоленні наступстваў непрыемнасці. І ў стабільнасці ўсё адразу стане пад кантролем. У тэлевізары… Таму што стабільнасць зноў вытрымае выпрабаванне, якое пасланае ёй Богам, каб пераканацца ў сваёй стабільнасці. Рапс будзе каласіцца, уяўны праціўнік залівацца, грамадзяне дзякаваць.
А потым стабільнасць раптам скончыцца. І адразу нават не зразумееш, куды яна дзелася. Таму што яна была можа ўжо не такая маладая, але затое такая стабільная. Вытрымала ўсе выпрабаванні — і ўсё было пад кантролем яшчэ літаральна ўчора. А сёння няма ні стабільнасці, ні яе сведак. Няма каму каласіць рапс і заліваць ўяўнага суперніка крывавымі слязьмі. І толькі ўдзячныя грамадзяне ў тэлевізары па інерцыі яшчэ некаторы час будуць дзякаваць за стабільнасць.
Глядзіце таксама
![Вертыкаль улады скамянела, як шкілет дыназаўра Улада — як брантазаўр: Пакуль імпульс дойдзе ад хваста да галавы і назад, паловы хваста ўжо не хапае](/img/v1/images/zycce__minsk__varona__pozirk_fota_dzmitryj_dzmitryeu__novy_czas_logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
P.S. Я думаю, цяпер ужо дарэчы нагадаць табе пра сокалаў, якія скінулі пацука на прыступкі дома ўрада ў дзень адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы.