Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастака Дзмітрыя Падрэза
Дзмітрыя затрымалі 15 ліпеня 2021 года.
![Дзмітрый Падрэз Дзмітрый Падрэз](/img/v1/images/photo_2022_04_27_18_59_03.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзмітрый Падрэз
Палітзняволенага айцішніка і стрыт-арт мастака (вядомага як Дзіма Dream) Дзмітрыя Падрэза паўтары месяцы таму асудзілі ў закрытым рэжыме да сямі гадоў зняволення за перадачу дадзеных сілавікоў тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі».
Дзмітрыя затрымалі 15 ліпеня мінулага году — тады сілавікі на вяроўках праз вакно ўварваліся ў кватэру айцішніка. Праваабаронцам ад яго былога сукамерніка стала вядома пра збіццё і здзекі з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіКа над палітвязнем падчас затрымання.
«У хатняй бібліятэцы знайшлі руска-польскі размоўнік. Губазавец Асташка ўдарыў размоўнікам па твары са словамі: «Ты што, бл***, не патрыёт?»