Беларускі журналіст выйграў справу супраць Беларусі ў Камітэце па правах чалавека

Журналіст выдання «Радыё Рацыя», зарэгістраванага ў Беластоку, Віктар Парфёненка выйграў справу супраць беларускіх уладаў у Камітэце па правах чалавека ААН. Аб гэтым паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

76f9dd2e_05d1_41ba_b270_3646e1b98648_w408_r1_s.jpg

Віктар Парфёненка звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН яшчэ ў 2015 годзе. Беларускія ўлады шмат разоў адмаўлялі журналісту «Радыё Рацыя» ў акрэдытацыі. Апошнім разам у 2014 годзе беларускае Міністэрства замежных спраў адмовілася выдаваць журналісту акрэдытацыю. Пасля чаго Парфёненка звяртаўся ў суд і розныя інстанцыі. Іх ці адхілялі, ці пакідалі без разгляду.
Справа «Парфёненка супраць Беларусі» разглядалася падчас чарговай сесіі Камітэта ад 28 лютага да 25 сакавіка 2022 года. Камітэт па правах чалавека вырашыў, што беларускія ўлады парушылі правы Віктара Парфёненкі ў атрыманні і распаўсюджванні інфармацыі.
У рашэнні пазначана, што Беларусь павінна выплаціць журналісту адэкватную кампенсацыю і даць акрэдытацыю.
mostmedia.io