«Стымуляваў рост радыкальнага настрою»
Айцішніка будуць судзіць за стварэнне «экстрэмісцкага» тэлеграм-чата Ашмян, паведамляюць прававбаронцы.

У Мінску скончылі расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 30-гадовага ўраджэнца Гродзенскай вобласці, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і стварэнні экстрэмісцкага Telegram-чата.
Па версіі следства, ён «стварыў і кіраваў групай грамадзян, якая ажыццяўляла экстрэмісцкую дзейнасць з дапамогай рэгіянальнага Telegram-чата». Мужчыну таксама абвінавачваюць «у аб'яднанні радыкальнага руху ў Ашмянах і Ашмянскім раёне».
«Адмініструючы Telegram-чат, мужчына падтрымліваў удзельнікаў, стымуляваў рост радыкальнага настрою і фармаваў у іх гатоўнасць і жаданне ўдзельнічаць у супрацьпраўных дзеяннях, калі гэта спатрэбіцца», — паведамляе Следчы камітэт.