Тэлеграм-канал батальёна Кастуся Каліноўскага прызналі экстрэмісцкім
Улады прызналі тэлеграм-канал батальёна Кастуся Каліноўскага экстрэмісцкім.

Улады прызналі тэлеграм-канал батальёна Кастуся Каліноўскага экстрэмісцкім
Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска, паведамляюць праваабаронцы.
Батальён Кастуся Каліноўскага — гэта беларускія добраахвотнікі, якія ваююць ва Украіне супраць расійскіх войскаў. 26 сакавіка батальён Кастуся Каліноўскага увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны.
На байцоў батальёна ў Беларусі 27 сакавіка завялі крымінальную справу. ГУБАЗіК цяпер разам з расійскімі сілавікамі спрабуе ўстанавіць месца знаходжання байцоў.
