Навіны Генпракуратуры: Яшчэ адзін сайт заблаканы і яшэ адзін тэлеграм-канал цяпер экстрэмісцкі
Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што тэлеграм-канал "ЯДНАЙСЯ" прызнаны экстрэмісцкім.

Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "ЯДНАЙСЯ" прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі, гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры. Гэта зроблена па заяве пракуратуры Заводскага раёна Мінска
Таксама Генпракуратура паведамляе, што паводле пастановы пракурора Віцебскай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-сайта «voicеofbelarus.оrg».