Суд прызнаў кнігу Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай экстрэмісцкай
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска сёння, 26 сакавіка, адбываўся разгляд справы аб прызнанні кнігі «Беларускі Данбас» экстрэмісцкай.
Кнігу «Беларускі Данбас» журналістаў Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай суд прызнаў экстрэмісцкай, пра гэта паведаміў журналіст Раман Васюковіч, паведамляе тэлеграм-канал БАЖ.
Гэтае судовае рашэнне азначае, што кніга «Беларускі Данбас» Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай цяпер забароненая на тэрыторыі Беларусі.
Відаць, наперадзе — суд над самім Раманам Васюковічам за тое, што ён увёз два асобнікі гэтай кнігі ў Беларусь.
Акалічнасць справы ў тым, што тэрміны прыцягнення да адказнасці Васюковіча даўно выйшлі. Кнігі былі ім увезеныя яшчэ ў мінулым годзе