Суд у Гродне за чатыры хвіліны разгледзеў скаргу палітвязня Андрэя Сцепаненкі
Андрэя Сцепаненку затрымалі 2 лютага 2022 года за значок з выявай «Пагоні» на заплечніку і не выпусцілі пасля адміністрацыйнага арышту — распачалі крымінальную справу, нагадваюць праваабаронцы.
Згодна з матэрыяламі справы, Андрэй напісаў у адным з чатаў: «...Я не хачу ў Польшчу. Я беларус і хачу жыць у Беларусі без Лукашэнкі. У Беларусі, у якой закон вышэй, важней якогасьці там вусатага ...». Гэта палічылі абразай Лукашэнкі і асудзілі мужчыну на 1,5 года калоніі.
У Гарадзенскім абласным судзе 21 чэрвеня была разгледжаная
апеляцыйная скарга гарадзенца. Пракурор Люцко не ўбачыў падстаў для
задавальнення скаргі абвінавачанага Сцепаненкі, паколькі ён не аспрэчвае сам
прысуд, а скардзіцца на празмерна строгі характар вынесенага пакарання. Між тым
падстаў для яго змякчэння няма.
Таму суддзя Андрэй Ліхач пастанавіў пакінуць скаргу
Сцепаненкі без задавальнення, а прысуд без зменаў.