
Ілюстрацыйны здымак
Прысуд агучыў Магілёўскі абласны суд (суддзя — Сяргей Мазураў).
Люльковічу
27 гадоў. Ён ураджэнец Пухавіцкага раёна. Быў затрыманы ў верасні мінулага
года: спачатку былі адміністрацыйныя арышты, а ў лістападзе ўзнікла
крымінальная справа. Да траўня 2022-га Яўгена Люльковіча ўтрымлівалі ў СІЗА № 1
у Мінску, пасля перавялі ў магілёўскую турму № 4. Суд пачаўся 16 чэрвеня,
прысуд агучылі ў панядзелак.