Судовыя выканаўцы пагражаюць арыштаваць маёмасць Віталя Рымашэўскага

Судовыя выканаўцы пагражаюць сустаршыні Беларускай хрысціянская дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму накладаннем арышту на маёмасць за ўдзел у пікеце ля Мінскага гарадскога суду ў жніўні. 

1480673648_sv1_l2dul.jpg


Пікет праходзіў у межах перадвыбарчай кампаніі на тэму падтрымкі маці зніклага міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі — Улляны.
На ўдзельнікаў пікету былі складзеныя пратаколы, але пасля ніякіх позваў не паступала.
“Пікет праходзіў цалкам у межах выбарчай кампаніі. Міліцыя спрабавала замінаць яго правядзенню, але ніякіх выклікаў у суд за яго не было. А цяпер судовыя выканаўцы патрабуюць спагнання штрафу. У Беларусі па-ранейшаму забароненая свабода сходаў і любыя пікеты. Толькі калі раней удзельнікам пагражалі збіццё і арышты, то зараз ужываюцца велізарныя штрафы, якія пры сённяшнім стане беларускай эканомікі і існуючых заробках людзей раўназначныя татальнай забароне любых вулічных акцый”, — адзначыў Віталь Рымашэўскі.
Нагадаем, што нядаўна ў Мінску адбыўся суд над Віталём Рымашэўскім за арганізацыю акцыі 7 лістапада каля КДБ.
Паводле bchd.info