Супрацоўнікі крамы symbal.by Мікіта Броўка і Ксенія Міклашэўская атрымалі па 20 сутак арышту

Суды над супрацоўнікамі крамы працягнуцца ў чацвер.

maxresdefault_108.jpg

Супрацоўнікі крамы symbal.by Мікіта Броўка і Ксенія Міклашэўская атрымалі па 20 сутак арышту.
Як паведаміў стваральнік крамы Павал Белавус, на кожнага ў выніку складзена па тры пратаколы па артыкулах 17.1, 23.4, 23.34.
"Галоўнае за што судзілі: праводзілі пікетаванне шляхам размяшчэння прадукцыі з сімволікай на прылаўку крамы", — распавёў Белавус.
Суды над супрацоўнікамі крамы працягнуцца ў чацвер.