Школы Горадні, дзе вучацца па-беларуску

У гарадзенцаў зноў з'явілася магчымасць запісаць сваіх дзетак у беларускамоўныя класы.

vuczymsja_1.jpg

Запішыце сваіх дзетак у беларускамоўны клас!

З часу атрымання Беларуссю незалежнасці з 1991-га да 1995 года у Горадні было каля 80% беларускіх школ. Пасля рэферэндуму 1995 года ўсе беларускія школы сталі рускімі. Але ў кожны навучальны год знаходзяцца бацькі, якія хочуць навучаць сваіх дзяцей на роднай беларускай мове.

Тры гады таму перад начальнікам аддзела адукацыі гарвыканкама ўзнімалася пытанне па адкрыцці першай беларускай гімназіі ў горадзе. У гэтым годзе разглядаліся магчымыя варыянты з абласным кіраўніцтвам сістэмы адукацыі Гарадзеншчыны аб адкрыцці беларускамоўнай гімназіі ў цэнтры горада.Ці гатовы мы пісаць 40 заяў у год на беларускае навучанне? Калі штогод будзе набор 2 беларускіх класаў, то пытанне адкрыцця гімназіі можа быць вырашана хутчэй.

Шаноўныя бацькі, з пачатку чэрвеня і да канца жніўня Вы маеце права падаваць заявы ў школы для навучання сваіх дзетак па-беларуску. Заявы можна пісаць ў 1-5 беларускія класы гарадзенцам і тым, хто пераехаў у Гародню з іншых рэгіёнаў.

У Менску і іншых гарадах краіны сотні першакласнікаў вучацца ў навучальных установах па-беларуску!

Якія школы ў Горадні больш запатрабаваныя бацькамі для навучання дзяцей па-беларуску?

Найперш гэта СШ №32 (Ленінскі раён) і СШ №34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць шматгадовы вопыт арганізацыі беларускага навучання.

Бацькі з беларускіх класаў гэтых школ запрашаюць да іх далучацца.Школы знаходзяцца ў цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец.

У Гімназіі №7 і №10, дзе асобнага беларускага класа няма, навучаецца таксама некалькі дзяцей па-беларуску.

 

 СШ№32

 (“Дзевятоўка”, вул. Ліможа,11)

Тэлефон сакратара школы № 32: 78-56-01

Завуч пачатковай школы № 32: Працоўны тэл.78-56-10 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)

E-mail: Sh32@mail.grodno.by

Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65

На сайце школы ўжо 4 заявы ў беларускі клас. 

 СШ№34

 (“Вішнявец”, вул. Індурская шаша, 14)

Тэлефон сакратара школы № 34: 33-20-98, маб.т. сакратара школы 8033-668-33-43  

Завуч пачатковай школы № 34: Карпук Таццяна Міхайлаўна, т.54-07-33.

Е-маіl : Sh34oktroo@mail.grodno.by

Кастрычніцкі аддзел адукацыі:52-05-66 

Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама:72-04-02

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызма гарвыканкама:

72-05-58(Семанчык Андрэй Антонавіч)


Дзіцячыя садкі, дзе вучацца па-беларуску:

Ленінскі раён-д/с №45 (каля вул.Горкага, на вул.Сухамбаева, 5, тэл. 43-72-28, Кушнірук Людміла Іванаўна)  

Кастрычніцкі раён-д/с №65 (адкрываецца ў гэтым годзе, вул.Рэпіна,7, тэл.53-08-97, Прэцкайла Алена Сямёнаўна)

Увага! У беларускую групу д/с №65 (ёсць 17 дзяцей) могуць узяць яшчэ некалькі дзетак, бо там 22 ложка, не спазніцеся!

Тэлефон раённага аддзела адукацыі дашкольнага выхавання: Бараноўская Святлана Уладзіміраўна, 8-0152-52-05-65 

Калі вы сапраўды хочаце каб вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову — вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас.

Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлком 943 -58-09,МТС-342-16-17 (Крой Аляксандр), МТС-285-93-07 ( Буднік Іван)

Эл.пошта: tbm.garodnia@tut.by