Што чакае парапланерыста, які выпадкова заляцеў у Беларусь?

Памежнікі затрымалі грамадзяніна Польшчы, які нелегальна перасек паветраную мяжу на параплане.

Фота з сайта gpk.gov.by

Фота з сайта gpk.gov.by

11 чэрвеня берасцейскія памежнікі заўважылі на вышыні каля кіламетра параплан, які ляцеў з боку Польшчы.

У раёне пункта пропуску «Казловічы» пагранічны нарад выявіў параплан, які ляціць на вышыні каля 1000 метраў з боку Польшчы. Лятаючы аб'ект над мяжой заўважылі і мясцовыя жыхары, якія ў сваю чаргу таксама інфармавалі пра гэта памежнікаў”, — паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Пасля таго, як параплан прызямліўся, пілота затрымалі. Лятальны апарат заляцеў углыб Беларусі ўсяго на 600 метраў.

Пілот, 1975 года нараджэння, растлумачыў, што страціў арыенцір і меркаваў, што прызямляецца ў раёне польскага гораду Бяла-Падляска.

Прэс-служба памежнага камітэту падае, што спартоўцу-аматара чакае буйны штраф, дэпартацыя і забарона на ўезд у нашу краіну.

Паводле belsat.eu, gpk.gov.by