Што кажа Лукашэнка пра «неўязнога» Кандрусевіча
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч «атрымаў пэўныя задачы» ў Польшчы, і таму яго не ўпусцілі ў Беларусь, піша Свабода са спасылкай на БелТА.
«Мы ўважлівым чынам адсочваем ўсіх, хто ўяжджае-выяжджае, — сказаў Лукашэнка падчас паездкі ў Баранавічы. — Кіраўнік Каталіцкай царквы нечакана выехаў для кансультацый у Варшаву і, атрымаўшы пэўныя задачы, вяртаўся Беларусь і трапіў у спіс неўязных, агульны ў Беларусі і Расіі. Не толькі ён адзін, проста гэта больш вядомая фігура».
Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што з'явілася інфармацыя аб магчымай наяўнасці ў Кандрусевіча не аднаго грамадзянства.
«Хочам вывучыць пытанне. Калі там усё чыста, зробім паводле закону. Нам не важна, хто ён — галоўны каталік, галоўны праваслаўны ці галоўны мусульманін. Павінен жыць згодна з законам. А калі ты яшчэ і ў палітыку улез і пацягнуў за сабой вернікаў, тады двайная адказнасць», — дадаў ён.
Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму Тадэвушу Кандрусевічу 31 жніўня адмовілі ва ўездзе ў Беларусь без тлумачэння прычыны. Ён вяртаўся з Польшчы, дзе знаходзіўся ў службовай выправе.
1 верасня Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да паствы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі: