Таццяна Гацура-Яворская: Не хвалюйцеся, яны трымаюцца. Калі ласка, трымайцеся і вы!

Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская, якую 15 красавіка вызвалілі з СІЗА на Валадарскага без прад'яўлення абвінавачання, распавяла ў фэйсбуку пра людзей, якія былі побач з ёй у зняволенні.

_drot__neba___svaboda__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_logo.jpg


Вельмі цяжка, але гэта толькі пачатак маёй асабістай трагедыі. Усім вялікі дзякуй за дапамогу і падтрымку — з дзецьмі, сабакам, за пельмені і блінцы, паведамленні і репост. Абавязкова ўсім адкажу, проста пакуль я без кампа і не паспяваю распавядаць пра сітуацыю нашым і ўкраінскім журналістам. Змяніць мой статус з падазраванай на абвінавачаную можна ў адну хвіліну і зноў закрыць у СІЗА, але ўсё роўна крыху адчуваю сябе дэзерцірам — дзіўным чынам я выйшла, а іншыя засталіся там.
Хачу расказаць вам пра маіх суседак, з якімі мне вельмі пашанцавала.
Марфа Рабкова — канцэнтрацыя самаахвярнасці і сілы волі. Пасля званка на ўздым у 6 раніцы многія імкнуцца ўрваць 5 хвілін, папесціцца. Маша засяроджана адразу ўстае, засцілае свой ложак па правілах, змяняе адзенне і да 10 вечара ў перапынках паміж шпацырамі, ежай і агульнымі справамі чытае кнігі і піша лісты. У цяперашнюю камеру яна трапіла пасля 25 сакавіка, якое яны адсвяткавалі ўсёй камерай уплятаючы бел-чырвоныя кветкі з паперы ў валасы і рапартнуўшы на беларускай. 26 усю камеру расфармавалі. Ні адзін грам цела не дапускае згоды ў абвінавачваннях. І, дарэчы, Маша схуднела прыкладна на 12 кг за свой тэрмін (ёй вельмі падабаецца яе форма цяпер). Дакладна ніхто не ведае — няма вагаў.
Юля Слуцкая. Самы вялікі цяжар у камеры — адсутнасць самарэалізацыі. Актыўны чалавек, менеджэр, які не прывык марнаваць час. Наколькі гэта магчыма ў існуючых умовах працуе хоць бы над сабой — сочыць за харчаваннем, не прапусціла ніводнага дня, каб зрабіць фізічныя практыкаванні на прэс, рукі, ногі, расцяжку, вучыць польскую. Старанна адказвае на лісты, піша асобна падзяку за кожную пасылку.
Тоня Канавалава (працавала ў штабе Ціханоўскай) — неабвешчаны лідар камеры. Калі ў чымсьці сумняваемся, задаем пытанне Тоне, слухаем яе каманды разабрацца з парадкам у рэчах ці агульнай звалкай ежы. А Тоня клапоціцца пра нас — заўсёды пералічыць для раздатчыкаў каму порцыю, каму проста пустая міска, устае раніцай і пачынае кіпяціць ваду ў нашых кубках. Яна сядзіць з верасня, муж — з кастрычніка, дзеці з бабуляй з'ехалі. У Тоні суд у наступны аўторак.
Маша — былая студэнтка Акадэміі мастацтваў, затрыманая за ТГ-канал. Прыгожая, худзенькая, прынцыповая. Рэдка ўсміхаецца, але вельмі шчыра. Прасіла перадаць на волю, што ніхто не зламаны. З Тоняй яны сядзяць разам паўгода і напэўна застануцца сяброўкамі на ўсё жыццё.
Анжаліка Борыс — чалавек, які ўсё прымае з удзячнасцю. Турма — ну значыць буду сядзець, дрэнны абед —ну значыць прапусцім, гучна ці ціха тэлевізар — не важна. Ёй ніхто і нічога не перашкаджаюць, яна нікому не прыносіць найменшых нязручнасцяў. Заўсёды ўсміхаецца, заўсёды ў добрым настроі. Вучыць жадаючых польскай — "вечарова порцыя гуўна на бт" (прабачце, гэта недакладна, я прапускала ўрокі). На самай справе, яна, праўда, вучыць польскай, пачынаючы з алфавіту. Калі я выходзіла, яны пераходзілі да пабудовы фраз, назапасіўшы слоўнікавы запас.
Мінулай ноччу не магла заснуць да 4 раніцы — узбуджэнне, стрэс, невядомасць, але яшчэ і думкі, што яны там, а я тут. Цяпер я ведаю цвёрдасць матрацаў, смак вады і ежы, распарадак і правілы перамяшчэння, як выглядаюць унутраныя двары для прагулкі і вейчыкі на вокнах. З дня ў дзень, месяц за месяцам.
Не хвалюйцеся, яны трымаюцца. Калі ласка, трымайцеся і вы. Не распускайце соплі дзеля іх.
Яшчэ раз усім дзякуй за падтрымку. Простае чалавечае.
Дапамога, на жаль, мне яшчэ спатрэбіцца…