Таццяну Гацура-Яворскую вызвалілі з СІЗА
Праваабаронцу і палітзняволеную Таццяну Гацура-Яворскую адпусцілі з мінскага СІЗА №1 праз 10 дзён знаходжання пад вартай. Калі выпускалі, сказалі, што адпала неабходнасць трымаць яе за кратамі, інфармуе «Еўрарадыё».
Таццяна — адна з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я
— не». 6 красавіка ў яе дома правялі ператрус, а яе саму затрымалі паводле крымінальнай справы.
15 красавіка стала вядома, што мужа Таццяны Уладзіміра
Яворскага дэпартуюць з Беларусі на 10 гадоў.