Таццяна Ласіца моцна захварэла ў СІЗА
На судовым працэсе яна адчувала моцныя болі.
Валанцёрка «Вясны» Таццяна Ласіца моцна захварэла ў СІЗА. На закрытым двухмесячным судовым працэсе яна адчувала моцныя болі, аднак суддзя Сяргей Салоўскі не звярнуў на гэта належнай увагі, адзначаюць праваабаронцы.
Таццяну Ласіца і праваабаронцу Леаніда Судаленку затрымалі ў студзені. Іх абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і ў «навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні».
3 лістапада суд Цэнтральнага раёна Гомеля асудзіў Таццяну Ласіца да 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Судаленка атрымаў 3 гады калоніі.