Telegram Новай Баравой прызналі экстрэмісцкім
«Экстрэмісцкім фарміраваннем» улады прызналі «Новая Баравая 98%»

МУС прызнала
«экстрэмісцкім фарміраваннем» telegram-канал і telegram-чат «Новая Боровая 98%», паведамляюць праваабаронцы.
Прычына прызнання, калі верыць праўладным каналам, — «заклікі да забойства дзяржслужачых і чальцоў іх сем'яў, у тым ліку дзяцей, арганізацыя і каардынацыя пратэставай дзейнасці ў 2020 годзе»