Хакеры атакавалі сайт МУС Беларусі

Хакерская суполка «Anonymous» паведаміла, што яны здзейснілі атаку на сайт беларускага МУС.

anonymous.jpg


«Калі вы навучыцеся годна ставіцца да сваіх грамадзян, ваша міністэрства будзе адкрытае, але да таго часу павуціна будзе трымаць яго закрытым», пішуць «Anonymous» у сваім паведамленні.
На раніцу 4 чэрвеня сайт МУС недаступны.
Хакерская суполка «Anonymous» раней выкладала ў сваім Twitter загад расійскага генерала стварыць фэйкі пра ўкраінскія войскі, апублікавала 28 гігабайтаў звестак Цэнтрабанка Расіі, яны ўзламалі і злілі базу звестак «Раскамнагляду», які адказвае за маніторынг, кантроль і цэнзуру расійскіх СМІ, сайт «Расатама», сістэму кіравання спадарожнікамі «Раскосмаса» і  нават Рускую праваслаўную царкву, а таксама ўзломлівалі расійскія дзяржаўныя каналы.
Нагадаем, што некалькі дзён таму ўжо была здзейсненая хакерская атака на ўрадавыя сайты Беларусі — за падтрымку Расіі ў вайне з Украінай. Тады былі ўзламаныя сайты Міністэрства адукацыі, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Міністэрства сувязі, Міністэрства эканомікі, Памежнага камітэта.
«Масіраваная атака "Anonymous" супраць беларускага ўрада за дачыненне да ўварвання ва Украіну. Усе іх найбуйнейшыя ўрадавыя вэб-сайты — афлайн», было напісана ў твітары хакерскай суполкі.