У Беларусі прапануюць увесці новы падатак
Чыноўнікі спадзяюцца штогод збіраць з дапамогай новага падатку каля 60 мільёнаў рублёў

У Беларусі прапануюць увесці новы падатак — экалагічны. "За пахаванне адходаў спажывання", — кажа чыноўнік з Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Максім Тарасаў. Паводле яго інфармацыі, з ініцыятывай выступіла Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
"Цяпер ён [падатак] існуе толькі за пахаванне адходаў вытворчасці, — цытуе словы Тарасава БЕЛТА. — У выпадку ўвядзення прапанаванага падатку, усе сродкі пусцяць на ўдасканаленне сістэмы абыходжання з адходамі. Гэта значыць на будаўніцтва сучасных аб'ектаў і вытворчасцяў па іх выкарыстанні з мэтай максімальнага ўключэння ў гаспадарчы і грамадзянскі абарот".
Чыноўнікі спадзяюцца штогод збіраць з дапамогай новага падатку каля 60 мільёнаў рублёў (больш за 23 млн долараў). Яны ўжо падлічылі, што гаспадарам двухпакаёўкі з трыма жыхарамі давялося б плаціць каля 5 рублёў.
Паводле Еўр*радыё