У Беларусі праводзяць чарговыя вучэнні — гэтым разам пад Мазыром
Мясцовых жыхароў просяць не наведваць месцы знаходжання вайскоўцаў.
![Ілюстрацыйнае фота: www.facebook.com/mod.mil.by Ілюстрацыйнае фота: www.facebook.com/mod.mil.by](/img/v1/images/299118860_447297684108962_2575288996988931888_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота: www.facebook.com/mod.mil.by
Мазырская газета «Жыццё Палесся» паведамляе, што з 15 па 25 жніўня ў в. Слабада Мазырскага раёна будуць праходзіць вучэнні вайсковай часткі 81223, падчас якіх будуць выкарыстоўвацца «сродкі імітацыі дзейнасці праціўніка: дымавыя шашкі, халастыя патроны, выбуховыя пакеты».
Мінабароны пра гэтыя вучэнні не паведамляла, сайт ведамства на дадзены момант недасяжны.
Нагадаем, з пачатку 2022 года амаль пастаянна Мінабароны праводзіць вайсковыя вучэнні ў розных рэгіёнах краіны. Апошнія праводзіліся 8-12 жніўня і Барысаўскім і Лепельскім раёнах. На іх адпрацоўвалі «разгром праціўніка».