У Беларусі зноў рэкорд па колькасці выпадкаў захворванняў на каронавірус

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 2 060 пацыентаў з COVID-19, 17 чалавек памерла, паведамляе Мінздароўя.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Выпісана за мінулыя суткі 1 737 пацыентаў.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 563 813 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 537 527 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны, паводле ведамства, памерлі 4 336 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. За апошнія суткі памерла 17 чалавек.
За мінулыя суткі выканана 44  492 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 947 931 тэст.