У беларускіх вёсках на мяжы з Украінай паставяць сірэны, якія будуць апавяшчаць пра паветраную трывогу
Запусціць сістэму апавяшчэння пра паветраную трывогу хочуць да снежня 2023 года, высветлілі журналісты «Фл*гштоку».
На мяжы з Украінай у сельскай мясцовасці масава ўсталёўваюць сістэму запуску сірэн. Пра гэта паведаміў «Фл*гшток» і нават зрабіў візуалізацыю размяшчэння сістэм апавяшчэння аб надзвычайных сітуацыях.
Гомельскае абласное ўпраўленне МНС закупляе паслугі па мадэрнізацыі аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння насельніцтва прыгранічных раёнаў Гомельскай вобласці.
На схеме Фл*гштока адзначаны населеныя пункты, дзе плануецца ўсталяваць сістэму апавяшчэння — каля Лельчыц, Хойнікаў, Нароўлі, Брагіна, Лоева, Новай Гуты і вакол Гомеля.
З тэхнічнага апісання закупкі вынікае, што мадэрнізацыя прадугледжвае паставіць сістэму у запуску сірэн у памежных з Украінай раёнах Гомельскай вобласці. Праект закранае 52 населеныя пункты ў 8 раёнах вобласці, пераважна ў сельскай мясцовасці. Размяшчаць сірэны плануецца на будынках сельсаветаў, дзіцячых садкоў, школ і калгасаў.
Агульны каштарыс работ складае 433,8 тысячы рублёў. Сродкі будуць выдзеленыя з абласнога бюджэту. Запусціць сістэму хочуць да снежня 2023 года.
У адпаведнасці з закупкай, найбольшая колькасць сістэм апавяшчэння плануецца размясціць у Гомельскім, Добрушскім, Брагінскім, Лоеўскім, Нараўлянскім і Ельскім раёнах. Менавіта гэтыя раёны ў пачатку 2022 года сталі плацдармам расійскіх войскаў для нападу на Украіну.