У Брэсце судзяць чарговага фігуранта «пінскай справы»
У Ленінскім судзе Брэста пачаўся працэс над дваццаць сёмым фігурантам «пінскай справы». Жыхара Пінска, 23-гадовага Алега Ардзюкова, абвінавачваюць ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» у першы паслявыбарчы вечар і ў тым, што нібы ён чыніў супраціў міліцыянтам.
«Пакуль хлопцу цяжка чымсьці дапамагчы, бо яго сваякі не звяртаюцца па нашу падтрымку, — гаворыць праваабаронца Алесь Рамановіч. — Калі б яны шукалі прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці, то, я думаю, на мяне вышлі б. Калі б нават у Мінск паведамілі, то я б ужо ведаў пра іх, хутчэй за ўсё, я даваў кантакты свае. Той самы артыкул, тая самая справа, штосьці кідаў у бок міліцыянтаў».
Пакаранні па «пінскай справе» сур’ёзныя. Ужо 26 чалавек асуджаныя на тэрміны ад 3 да 6,5 гадоў зняволення, акрамя таго іх абавязалі сплаціць у салідарным парадку звыш 200 тысяч кампенсацыі сілавікам.
Паводле «Беларускае Радыё Рацыя».