У цэнтры Мінска перакрыты вуліцы каля будынка МУС-КДБ

Каля будынку МУС на праспекце Незалежнасці, дзе на вечар 19 жніўня была анансаваная акцыя пратэсту, выстаўлена ачапленне. 
 

mus_1908_5.jpg


На тратуарах на павароце з праспекта Незалежнасці ў бок Гарадскога Вала выставілі агароджы, там дзяжураць супрацоўнікі міліцыі і АМАП, піша news.tut.by.
Перакрытыя ходнікі, прайсці немагчыма, але па праезнай частцы працягваюць ездзіць машыны.
З 17.10 часова адмянілі пасадку і высадку пасажыраў на прыпынку «Гарадскі Вал», паведамляе «Мінсктранс».



Паколькі праход да будынку МУС заблакаваны, пратэстоўцы сабраліся на іншым баку праспекта.
Да ачаплення прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Пратэстоўцы ад будынка МУС на праспекце Незалежнасці накіраваліся на Плошчу Незалежнасці, паведамляе карэспандэнт "Медыязоны".
Onliner піша, што на плошчы ўжо пачаўся адкрыты мікрафон. "Людзі выходзяць і дзеляцца сваімі гісторыямі. Усё спакойна", паведамляе выданне. Onliner ацэньвае колькасць удзельнікаў шэсця на сотню чалавек.


На Плошчу Незалежнасці прыехалі раварысты. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў яны таксама ладзілі заезды.