У Чырвоным касцёле пройдзе святая імша за пацярпелых, забітых і зняволеных падчас мірных акцый
У суботу 5 верасня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) будзе цэлебравацца святая Імша ў інтэнцыі ўсіх пацярпелых, забітых і зняволеных падчас мірных акцый у Беларусі, а таксама іх родных і блізкіх.
![2020_09_02_malitva1.jpg 2020_09_02_malitva1.jpg](/img/v1/images/2020_09_02_malitva1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пачатак у 19.00.
«Дзверы святыні на плошчы Незалежнасці адчынены для ўсіх. Не толькі католікі, але кожны вернік можа ўзяць удзел у святой імшы або духоўна далучыцца да супольнай малітвы», — паведамляе Catholic.by.