У Гародні міліцыя спешна раздае актывістам позвы ў суд
Суд адбудзецца ў аўторак, 14 сакавіка.

На думку актывістаў, гэта робіцца для таго, каб не дапусціць іх да ўдзелу ў чарговай гарадзенскай акцыі НеДармаедаў, якая запланавана на 15 сакавіка. Яны лічаць, што большасць з іх пасадзяць на суткі.
Вядома, што міліцыя патэлефанавала што ўручыць позву, або позвы ўжо атрымалі Ежы Грыгенча, Сяргей Верамеенка, Вольга Верамеенка, Анатоль Мышкевіч.
Гарадзенская Вясна