У Гомелі на выхадзе з пад’езду затрымалі актывіста Андрэя Макарава

Грамадскага актывіста, інваліда Андрэя Макарава затрымалі на выхадзе з пад’езду і павезлі Цэнтральны РАУС гораду.

Андрэй Макараў у судзе 24 сакавіка 2017 года

Андрэй Макараў у судзе 24 сакавіка 2017 года


Пра гэта паведаміў карэспандэнт Belsat.eu.
1 мая ў Гомлі мае адбыцца мітынг, дазволены гарадскімі ўладамі. Як патлумачыў заяўнік акцыі, прадстаўнік Беларускай партыі «Зялёныя» Юрый Глушакоў, а 12:00 грамадскія актывісты гораду збяруцца на мітынг, які будзе насіць сацыяльны характар.
Учора быў затрыманы незалежны журналіст Яўген Меркіс, які меўся весці для анлайн-стрым з санкцыянаванай акцыі. Журналіста затрымалі за тое, што ён нібыта лаяўся матам.
belsat.eu