Тэрмінова! Затрымалі журналіста Яўгена Меркіса (абноўлена)
Гомельскага журналіста Яўгена Меркіса затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту па дарозе дадому.
Зараз Яўгена вязуць у Навабеліцкі РУУС Гомеля. Яму інкрымінуюць "нецэнзурную лаянку". Затрымліваў Яўгена маёр Кісліцкі.
Падобна такім чынам улады спрабуюць нейтралізаваць усіх незалежных журналістаў, каб не даць магчымасць асвятліць заўтрашнюю акцыю ў Гомелі. Зараз, напрыклад, за аўто Кастуся Жукоўскага, які з сям'ёй выехаў у горад, увесь час ездзіць машына з міліцыянтамі.
Яўген знаходзіцца ў Навабеліцкім РУУС. Яго вінавацяць у тым, што ён "лаяўся матам на тэрыторыі Навабеліцкага раёна". Кажуць, што яго адправяць у ІЧУ. Хутчэй за ўсё так і будзе, бо ўжо прайшло тры гадзіны з моманту затрымання журналіста.